Беларусь на 109-м месцы па індэксе якасці жыцця
Часопіс International Living склаў Індэкс якасці жыцця. Яго ўзначальвае Францыя, паведамляе "Комсомольская правда". За ёй ідуць Аўстралія, Швейцарыя, Нямеччына і Новая Зеландыя. Злучаныя Штаты Амерыкі займаюць 7-е месца. Самае высокае месца сярод краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы займае Літва. Яна ўвайшла ў лік 25 дзяржаваў, у якіх лепш за ўсё жыць, і абагнала ў рэйтынгу нават Вялікабрытанію, Грэцыю і Швецыю.
Польшча размясцілася на 35-м месцы, Латвія — на 40-м, Беларусь — на 109-м, Расія — на 111-м.
Паводле матэрыялаў даследавання, горш усяго жывецца ў Самалі, Йемене, Судане, Чадзе, Афганістане і Сьера-Леонэ.