Беларусь не будзе аказваць гуманітарную дапамогу Гаіці

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Валянцін Карпіцкі. Валянцін Карпіцкі: “Парадак аказання гуманітарнай дапамогі вызначаецца прэзідэнтам і па даручэнні прэзідэнта ўрадам. Калі будзе прынята такое рашэнне, МНС будзе арганізоўваць дастаўку такой гуманітарнай дапамогі і вызначаць магчымасць збору сродкаў і рэчаў для дастаўкі пацярпелым. Але звычайна па дапамогу звяртаецца пацярпелая краіна. Пакуль такога звароту да нас не было, мы не ведаем пра такі зварот”.

Не разглядалася, па словах намесніка міністра, і магчымасць аказання гуманітарнай дапамогі Гаіці сумесна з Расіяй.

Нагадаем, землятрус на Гаіці, які адбыўся некалькі дзён таму, стаў самым магутным за апошнія 200 гадоў. Дакладнай колькасці ахвяраў яшчэ няма, але ўжо вядома, што яны налічваюцца дзясяткамі тысяч. Акрамя таго, стыхія знішчыла амаль усю інфраструктуру выспы.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі