Беларусь не мае запазычанасцяў па аплаце газу за 2009 год
Беларусь не мае запазычанасцяў па аплаце газу за 2009 год. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, заявіў генеральны дырэктар ААТ "Белтрансгаз" Уладзімір Маёраў. Таксама ён паведаміў, што ААТ "Белтрансгаз" разлічвае падпісаць новы кантракт на пастаўку газу на перыяд да 2020 года.
"Дзейсны кантракт на пастаўку газу разлічаны на 2007-2011 гады ўключна. Мы будзем пераскладаць кантракт на 2012- 2020 гады", — перадае словы Маёрава "Інтэрфакс".
На думку кіраўніка "Белтрансгазу", доўгатэрміновы характар кантрактаў на імпарт газу адпавядае міжнароднай практыцы. У прыватнасці, па словах Маёрава, Польшча падпісала кантракт з "Газпромам" на пастаўку газу да 2037 года.