Беларусь не парушае Энергетычную хартыю, пагражаючы спыніць транзіт газу

Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў аналітык Сяргей Чалы. Па словах эксперта, "вінаватай" у гэтым была... Расія, якая выступала супраць Энергетычнай хартыі: Чалы: "Мы яе падпісалі, але Дамова аб ратыфікацыі не падпісаная дагэтуль. То бок, фактычна яна не ўступіла ў дзеянне. Гэта была расійская пазіцыя. Расія лічыла, што гэтая Хартыя была накіраваная цалкам супраць яе. І мы як саюзнік яе не ратыфікавалі".

Таму, на думку эксперта, Беларусь не панясе ніякай адказнасці за парушэнне дакумента, якога не ратыфікавала. Акрамя таго сп.Чалы звяртае ўвагу на тое, што ўсе дамовы на атрыманне газу еўрапейскія краіны падпісвалі з Расіяй, а наша краіна ў іх удзелу не прымала.

Нагадаем, Генеральны сакратар Энергетычнай хартыі Андрэ Мернье адрэагаваў на загад Аляксандра Лукашэнкі спыніць транзіт расійскага газу праз Беларусь у Еўропу. Прадстаўнік Еўропы заявіў, што беларускі кіраўнік не мае права перакрываць транзіт газу, бо гэта супярэчыць Энергетычнай хартыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі