Беларусь перайшла на новы час

Сёння ўначы стрэлкі гадзіннікаў у Беларусі былі пераведзеныя на адну гадзіну назад. Такім чынам завяршыўся перыяд дзеяння летняга часу. Пераход на зімовы час праводзіцца яшчэ ў больш чым 110 краінах свету. У нашай краіне, як і ў ва ўсёй Еўропе, гэты пераход заўсёды ажыццяўляецца а 3-й гадзіне ночы ў апошнюю нядзелю кастрычніка.

Лічыцца, што пераход на летні час вясной і на зімовы ўвосень дазваляе зэканоміць электраэнергію. У сваю чаргу крытыкі такога пераходу сцвярджаюць, што перавод гадзін адмоўна ўплывае на здароўе чалавека.

Аднак, на думку медыкаў, збольшага здаровыя людзі практычна не адчуваюць гэтага пераходу, а пакутуюць ад яго ў асноўным метэазалежныя людзі і людзі з хранічнымі захворваннямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі