Беларусь плануе наведаць дзяржсакратар Ватыкана кардынал Тарчызіё Бертоне
У Беларусі падрыхтаваны праект пагаднення аб супрацоўніцтве беларускага ўрада з Ватыканам. Паводле слоў упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, дакумент распрацаваны па аналогіі з дзейнай дамовай паміж Беларуссю і праваслаўнай царквой аб супрацоўніцтве ў сферы навукі, культуры, архіўнай і бібліятэчнай справы.
У сувязі з падрыхтоўкай пагаднення Беларусь плануе наведаць дзяржсакратар Ватыкана кардынал Тарчызіё Бертоне, аднак тэрміны візіту пакуль невядомыя.
Гуляка адзначыў, што "візіт кардынала Бертоне, магчыма, будзе ў развіццё таго, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў Беларусь як магчымае месца сустрэчы Папы Рымскага Бенедыкта XVI і патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла".
БелаПАН