Беларусь ратыфікуе дакументы Адзінай эканамічнай прасторы да Новага года?

Кіраўнікі трох краінаў прынялі дэкларацыю пра фармаванне Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Дэкларацыя прынятая па выніках паседжання вышэйшага органа Мытнага саюзу на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў у Маскве, паведамляе РІА "Новости". Кіраўнікі дзяржаваў заяўляюць, што па выніках паседжання сфармавалі дагаворна-прававую база АЭП у рамках ЕўрАзЭС. У адпаведнасці з планам дзеянняў па фармаванні АЭП гэтыя дакументы набудуць моц з 1 студзеня 2012 года. Гэта будзе азначаць пачатак паўнавартаснага функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі, гаворыцца ў дэкларацыі.

Кіраўнікі краін выказалі ўпэўненасць, што Кіргізія і Таджыкістан у хуткім часе далучацца да Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы.

Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь ратыфікуе дакументы па стварэнні АЭП раней за Расію і Казахстан і зробіць гэта да 1 студзеня 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі