Беларусь уводзіць бязвіз для грамадзян Польшчы з 1 ліпеня

Беларусь уводзіць бязвіз для грамадзян Польшчы з 1 ліпеня

Беларусь уводзіць часовы бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы. Як паведамляе Памежны камітэт, такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка "ў мэтах падтрымання добрасуседскіх адносін".

Бязвіз будзе дзейнічаць з 00 гадзін 1 ліпеня па 31 снежня ўключна.

Акрамя бязвізавага ўезду грамадзянам Польшчы дазволяць наведваць памежную зону без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску дастаткова вусна паведаміць памежнікам пра намер наведаць памежную зону з указаннем населеных пунктаў і мэты іх наведвання.

Паведамляецца, што палякі пры ўездзе ў Беларусь мусяць прад'явіць сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры накіраванні на аўтамабілі), а таксама мець пры сабе медыцынскую страхоўку. ПЛР-тэст і сертыфікат пра вакцынацыю не патрабуецца.

Раней часовы бязвіз да канца года быў уведзены для грамадзян Лівты і Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі