Беларус з фільмам пра спатканне перамог на кінафэсце Doclisboa у Партугаліі

Фільм "Спатканне ў Мінску" / кадр з фільма
Фільм "Спатканне ў Мінску" / кадр з фільма

Беларус Мікіта Лаўрэцкі з фільмам "Спатканне ў Мінску" перамог на міжнародным кінафэсце Doclisboa у Партугаліі, піша CityDog.

Хлопец зняў фільм у жанры доку-фікшн (сімбіёз дакументальнага і мастацкага кіно) і атрымаў прэмію — 10 тысяч еўра.

Стужка знятая адны дублем.

Па словах самога аўтара, яго фільм — гэта шчырая размова ў мінскай більярднай паміж парай. Героі граюць саміх сябе — гэта рэжысёр і ягоная дзяўчына. Яна абмяркоўваюць асабістае жыццё з яго праблемамі і непаразуменнямі, а таксама палітыку.

Дарэчы, вядомасць Мікіта Лаўрэцкі набыў пасля перамогі ў нацыянальным конкурсе Мінскага кінафестывалю "Лістапад". Там ён выступіў са стужкай "Беларускі псіхапат".

На прыз ад фэсту Doclisboa хлопец хоча зняць фільм "Современ" — гісторыю пра гульца ў карты. Прычым падзеі мусяць адбывацца ў альтэрнатыўнай рэальнасці, дзе БССР захавалася аж да 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі