Беларусам дазволяць свабодна адчыняць разліковыя рахункі за мяжой

Беларусам дазволяць свабодна адчыняць разліковыя рахункі за мяжой

Беларусам дазволяць свабодна адчыняць разліковыя рахункі ў замежных банках. Такая норма змешчаная ў пастанове Нацбанка ад 19 снежня 2018 года №612 “Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацыяў”. Дакумент скіраваны на далейшую лібералізацыю валютных адносінаў і дэдаларызацыю эканомікі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацбанк.

Паводле пастановы, з 1 сакавіка 2019 года фізічныя асобы, якія з’яўляюцца беларускімі рэзідэнтамі, могуць без дазволу рэгулятара адчыняць бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі ў замежных банках і пералічваць на іх грашовыя сродкі. Але для размяшчэння сродкаў на дэпазітах за мяжой давядзецца атрымліваць дазвол.

Да таго для беларускіх рэзідэнтаў захоўваецца патрабаванне атрымліваць дазвол на правядзенне валютных аперацыяў, звязаных з рухам капіталу і пералічаных у арт.10 закона “Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі”. Да такіх аперацыяў належыць набыццё акцыяў, каштоўных папераў і набыццё нерухомасці за мяжой.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі па-ранейшаму павінны атрымліваць дазвол на адкрыццё рахунку ў замежным банку. Таксама пастанова выключае дазвол на правядзенне разлікаў у замежнай валюце на тэрыторыі Беларусі. Выдадзеныя раней дазволы на такія разлікі спыняюць дзеянне з 1 сакавіка 2019 года.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі