“Беларусбанк” на 10% павялічыў стаўкі па крэдытах на нерухомасць
З 23 верасня кошт “ільготных” крэдытаў на будаўніцтва жылля складае 38,5% гадавых.
А 38,5% гадавых — гэта стаўка рэфінансавання плюс 15%. Яшчэ на мінулым тыдні банк выдаваў такія крэдыты пад стаўку 28,5% гадавых. Такім чынам, крэдыты на будаўніцтва жылля для ільготнікаў набылі забаронны характар, канстатуе АФН.
Рашэнне пра падвышэнне ставак абумоўлена дэфіцытам рублёвай ліквіднасці і высокімі стаўкамі на міжбанкаўскім рынку. І хаця Нацбанк вызваліў “Беларусбанк” і два іншых дзяржаўных банка ад нарматываў фарміравання абавязковых рэзерваў, яны па-ранейшаму пакутуюць ад складанасцяў з недахопам рублёў.
Раней банк "БелВЭБ" і "БПС-Ашчадбанк" увогуле перапынілі выдачу крэдытаў на будаўніцтва жылля.
Эканаміст: Адмова ад ільготных крэдытаў можа знізіць цэны на жытло
Фота: service-kredit.ru.