"Беларусбанк" папярэдзіў аб махлярах, якія падманваюць у сацсетках ад яго імя
"Беларусбанк" папярэджвае аб ашуканцах / newsbel.by
У прэс-службе "Беларусбанка" распавялі, што ў сацсетках з’явіліся ашуканцы, якія ад яго імя прапануюць беларусам паўдзельнічаць у працы інвестыцыйнай платформы. У банку падкрэслілі, што ў іх структуры няма ніякай інвестыцыйнай кампаніі. А калі перайсці па спасылцы, якую прапануюць махляры, можна раскрыць свае персанальныя дадзеныя.
"Гэта значыць, што пасля яны могуць быць выкарыстаны для прымянення метадаў сацыяльнай інжынерыі і завалодання грашовымі сродкамі карыстальнікаў, у тым ліку праз тэхналогіі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання", — папярэдзілі ў банку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.