"Беларусбанк" закрывае прадстаўніцтва ў Польшчы
Найбуйнейшы беларускі камерцыйны банк — АСБ "Беларусбанк" — закрывае сваё прадстаўніцтва ў Польшчы, інфармуе БелаПАН. Такое рашэнне прыняў назіральны савет падкантрольнага дзяржаве банка на пасяджэнні, якое прайшло на мінулым тыдні пад старшынствам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына.
Прадстаўніцтва дзейнічала з 1997 года. Прычыны яго закрыцця прэс-служба банка не паведамляе.
Назіральны савет прыняў рашэнне аб правядзенні гадавога агульнага сходу акцыянераў банка і зацвердзіў парадак дня. Будуць разглядацца пытанні аб выніках працы, фінансава-гаспадарчай дзейнасці і бухгалтарскай справаздачнасці банка, размеркаванні прыбытку і выплаце дывідэндаў.