Беларускай эканоміцы сёлета трэба інвестыцыяў на 37 млрд долараў

Патрэбы беларускай эканомікі ў інвестыцыях да канца 2010 года ацэньваюцца ў 37 млрд долараў. Пра гэта, паводле інфармацыі "Інтэрфакса", заявіў на паседжанні беларуска-расійскага эканамічнага форума ў Мінску старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Васіль Раманаў. Па яго словах, прыкладна траціну ад гэтай сумы ўрад разлічвае прыцягнуць за кошт замежных інвестыцый.

Раманаў адзначыў, што летась замежныя інвестыцыі ў беларускую эканоміку склалі 9,3 млрд долараў. Пры гэтым звыш 4,9 млрд долараў склалі прамыя інвестыцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі