Беларуская АЭС пачне працаваць да 2020 года

Беларусь увядзе ў эксплуатацыю атамную электрастанцыю да 2020 года. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Ён распавёў, што ў Беларусі пры ўдзеле міністэрства адукацыі і Акадэміі навук распрацоўваецца праграма падрыхтоўкі кадраў для будаўніцтва, эксплуатацыі і нагляду за АЭС.

Апроч гэтага, ёсць дамоўленасць з МАГАТЭ, іншымі краінамі аб тым, што нашы спецыялісты будуць рыхтавацца ў міжнародных цэнтрах, стажыравацца на дзеючых АЭС і працаваць на адмысловых трэнажорах.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі