Беларуская чыгунка не будзе купляць 30 расійскіх электрычак — СМІ
Электрычка
Беларуская чыгунка адмовілася ад ідэі купіць у Расіі 30 электрычак. Тэндар не адбыўся, бо расійскі вытворца запрасіў болей, чым быў гатовы заплаціць беларускі бок, піша выданне Blizko.by.
Пра новую закупку БЧ стала вядома пры канцы сакавіка. Паведамлялася, што плануецца купіць 30 кароткіх электрычак на чатыры вагоны. За ўсю пакупку меркавался заплаціць 908 мільёнаў рублёў, ці крыху больш за 300 млн долараў. Кожны цягнік абышоўся б прыкладна ў 10,2 млн долараў.
Адзіным удзельнікам тэндара выступіў Дземіхаўскі машынабудаўнічы завод з Расіі. Аднак за 30 электрычак расіяне запрасілі 450 млн долараў, ці па 15 млн долараў за адзін цягнік. Гэта ў паўтара разу больш, чым прапаноўвала БЧ.