Беларуская мытня спыніла 37 тон мандарынаў

Беларуская мытня спыніла 37 тон мандарынаў

37 тон мандарынаў спыніла беларуская мытня на мяжы. Тавар з Грэцыі ехаў на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза праз Польшчу.
 
Пры праверцы дакументаў на садавіну мытнікі засумняваліся ў сапраўднасці наймення тавару, адзначаецца на сайце ведамства. Экспертыза выявіла, што садавіна адносіцца да іншага віду цытрусавых, чым пазначана ў дакументах. Мытнікі Беларусі даслалі запыт вытворцам, ад якіх атрымалі пацвярджэнне сваёй экспертызы. Адпаведна, на такі тавар не было ні суправаджальных дакументаў на тавар, ні фітасанітарнага сертыфіката, які пацвярджае бяспеку прадукцыі.

Мытны камітэт пачаў адміністрацыйную справу. Садавіна (папярэднім ацэначным коштам звыш 110 тысяч рублёў) канфіскаваная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі