Беларускі цяжкаатлет Вадзім Ліхарад трапіў у допінг-скандал

Беларускі цяжкаатлет Вадзім Ліхарад трапіў у допінг-скандал

Беларускі цяжкаатлет Вадзім Ліхарад трапіў у допінг-скандал. Ён часова адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах па падазрэнні ў парушэнні антыдопінгавых правіл. Інфармацыя пра гэта 27 студзеня была змешчана на сайце Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі. Гаворка ідзе пра выкарыстанне дзегідрахлорметыл-тэстастэрона. Праводзіцца расследаванне.

Ліхарад — ураджэнец Ліды, яму 26 гадоў. Лепшае дасягненне — бронза чэмпіянату свету ў Ашхабадзе ў лістападзе 2018-га ў вагавай катэгорыі да 73 кг. У верасні мінулага года ён заняў 4-е месца на чэмпіянаце свету ў Тайландзе, устанавіў новыя рэкорды Беларусі. А на чэмпіянаце Еўропы быў бронзавы медаль. Яго біяграфію і дасягненні можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі