Дваіх беларускіх спартоўцаў дыскваліфікавалі за допінг-скандалы
Допінг, ілюстрацыйнае фота
Двое беларускіх спартоўцаў трапілі ў міжнародны "бан" ў сувязі з допінг-пробамі.
Як піша "Трыбуна", на тры гады дыскваліфікавалі баксёрку Дар'ю Трацэўскую. У яе ў арганізме выявілі фурасемід (S5). Міжнароднае антыдопінгавае агенцтва (WADA) уключыла гэтае рэчыва ў спіс забароненых, бо яго выкарыстоўваюць для маскіроўкі прэпаратаў, якія падвышаюць працаздольнасць, і/ці для вывядзення вады з мэтай хуткай страты вагі.
Дыскваліфікацыя Трацэўскай пачалася з 7 чэрвеня 2024 года і працягнецца да 06 чэрвеня 2027-га.
Таксама на тры гады дыскваліфікаваны паўэрліфтар Уладзіслаў Ільюшчыц. Гэта звязана з тым, што спартовец ўвогуле адмовіўся здаваць пробы на допінг.
Дыскваліфікацыя пачалася з 11 ліпеня 2024 года і працягнецца да 10 ліпеня 2027-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.