Беларускі экіпаж падаў заяўку на ўдзел у ралі "Дакар"

Беларусы падалі заяўку на ўдзел у “Дакары-2008”. Па словах прэс-аташэ Камітэта пазадарожных спаборніцтваў Беларускай аўтамабільнай федэрацыі Данілы Далматва, арганізатары юбілейнай, 30-й, гонкі прымаюць заяўкі цягам шасці тыдняў. Імёны тых, хто атрымае дазвол выйсці на старт, будуць абвешчаныя толькі пры пачатку ліпеня.

Ужо вядома, што “Дакар-2008” стартуе 5 студзеня ў Лісабоне, а фінішуе 20-га на беразе Ружовага возера і будзе самым складаным у гісторыі. Беларускі экіпаж Сяргея Шкеля і Аляксандра Инуса дэбютаваў на “Дакары-2007” і заняў 105-е месца ў агульным заліку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі