Беларускі экіпаж пасля 3-га этапу “Дакара” адстае ад лідэра на 15 гадзінаў
Удзельнікі ралі "Дакар-2009" завяршылі трэці этап. Пасля другога этапу лёс беларускага экіпажа доўга заставаўся невядомым: у афіцыйным спісе тых, хто фінішаваў, нашых гоншчыкаў не было. Аднак, як высветлілася пазней, збіўшыся з маршруту, яны ўсё ж такі пераадолелі ўчастак. Праўда, пры гэтым зарабілі двухгадзінны штраф.
У трэці гоначны дзень удзельнікам трэба было пераадолець 694 кіламетры. Сяргей Шкель і Аляксандр Тараненка паказалі 118-ы час. Адставанне ад лідэра склала амаль чатыры з паловай гадзіны.
У агульным заліку наш экіпаж размясціўся на 124-м месцы. Адставанне ад лідэра на дадзены момант складае больш за 15 гадзінаў, інфармуе БЕЛТА.