Беларускі эпідэміёлаг расказаў, калі чакаецца пік COVID-19
Беларускі эпідэміёлаг Віктар Сушчэвіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў, калі чакаецца пік COVID-19. Ён кажа пра 20-я чыслы траўня і спасылаецца на даследаванні міжнародных экспертаў. Пасля гэтага каранавірус пачне адступаць. Што да вакцыны, то яе з'яўленне прагназуецца толькі на 2021 год.
Сушчэвіч — загадчык аддзялення Мінскай абласной бальніцы.
У Беларусі на 30 красавіка было больш за 14 тысяч пацверджаных выпадкаў COVID-19, памерлі 89 чалавек. У сакавіку 2020-га Аляксандр Лукашэнка казаў пра каранавірус: "Вытрымаем да праваслаўнага Вялікадня [19 красавіка] — значыць, жыць будзем". Кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя прагназавалі пік на канец красавіка — на пачатак траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.