Беларускі ўрад дазволіў гандаль спіртнымі напоямі і цыгарэтамі на рынках
Гандаль спіртнымі напоямі і цыгарэтамі на рынках дазволіў беларускі ўрад. Адпаведныя змены ў Правілы гандлю на рынках былі ўнесеныя пастановай Саўміна 24 жніўня.
Забарона існавала са снежня 2003 года, найперш для здзяйснення больш жорсткага кантролю за рэалізацыяй гэтай спецыфічнай прадукцыі, у тым ліку, каб выключыць выпадкі яе продажу падлеткам.
"Ежедневник" паведамляе, што дазвол набудзе моц праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.