Беларускім палякам за мяжой збіраюць ежу і вопратку (фота)
Польская арганізацыя “Рубеж” пачала адпраўку прадуктаў, вопраткі, абутку і кніг найбольш бедным польскім сем’ям з Гродна і Брэсту. Як паведамляе Kurier Poranny, беларускія палякі атрымаюць макаронныя вырабы, муку, сочыва, крупы, цукар, кансервы, алей, крупы, рыс і шакалад. 11 і 12 снежня вопратку і ежу для беларускіх палякаў будуць збіраць таксама ў Берліне.
Акрамя таго ў Беларусь адправяцца кніжкі з інструкцыямі па арганізацыі тэатралізаваных прадстаўлення падчас нацыянальных польскіх святаў.
Акрамя таго ў Беларусь адправяцца кніжкі з інструкцыямі па арганізацыі тэатралізаваных прадстаўлення падчас нацыянальных польскіх святаў.