Беларускія аўтадарогі плавяцца ад спёкі
Гарачае надвор’е кепска адбіваецца на стане аўтамабільных дарог Беларусі, заявіў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента “Белаўтадор” Аляксандр Галаўнёў. З яго слоў, у такое надвор’е асфальт плавіцца, слаі пакрыцця ссоўваюцца, на дарогах утвараюцца наплывы. Калі тэмпература паветра перавышае 25°С, то з 11.00 да 21.00, на дарогі з асфальтабетонным пакрыццём не пускаюць вельмі цяжкія транспартныя сродкі. Гаворка ідзе пра машыны з нагрузкай на адзіночную ось болей за 6 тон. Такім чынам спрабуюць захаваць дарожнае пакрыццё, паведамляе БелаПАН.