Беларускія банкіры прапануюць заснаваць Дзень нацыянальнай валюты
Застаецца, каб гэтую ідэю падтрымаў Нацбанк.
Беларускі “ХКБанк” прапаноўвае заснаваць у нашай краіне Дзень нацыянальнай валюты. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні праўлення банка Дзмітрый Дронаў. Паводле яго інфармацыі, прапанову наконт заснавання такога свята крэдытная ўстанова агучыла ў першым квартале гэтага года на сходзе Асацыяцыі беларускіх банкаў.
Дзень нацыянальнай валюты прапаноўваюць прымеркаваць да юбілею Нацыянальнага банка, які будзе адзначацца сёлета ўвосень. Застаецца, каб ідэю падтрымаў сам рэгулятар.
Як падкрэсліў Дзмітрый Дронаў, камерцыйныя банкі спрабуюць павысіць аўтарытэт нацыянальнай валюты ў вачах насельніцтва, перадае БелаПАН.