Беларускія біятланісткі фінішавалі восьмымі ў эстафеце
У сераду ў Нямеччыне прайшла эстафетная гонка па біятлоне сярод жанчын. Беларускі, дапусціўшы агулам 12 промахаў, фінішавалі восьмымі. Перамогу святкавалі нямецкія спартсменкі, якія праехалі тры штрафныя кругі. На другім месцы нарвежкі, на трэцім — расіянкі.