Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пакет дакументаў аб Мытным саюзе

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавалі пакет дакументаў аб Мытным саюзе. З агульным дакладам аб ратыфікацыі выступіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, інфармуе БЕЛТА.

Пакет дакументаў уключае 13 законапраектаў аб ратыфікацыі міжнародных дамоваў, якія фармуюць дамоўна-прававую базу Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Сярод ратыфікаваных дакументаў — дамовы пра ўмовы і механізм ўжывання тарыфных квотаў, пра парадак мытнага афармлення і кантролю, пра парадак дэкларавання тавараў і іх мытнага кошту, пра віды мытных працэдур і рэжымаў, пра парадак вылічэння і выплаты мытных плацяжоў. Ратыфікаваныя таксама пратаколы пра тарыфныя ільготы, адзіную сістэму тарыфных прэферэнцый, умовы і парадак ўжывання ў выключных выпадках ставак увазных мытных пошлінаў, адрозных ад ставак адзінага мытнага тарыфу.

Як паведамлялася, Беларусь, Расія і Казахстан дамовіліся пра ўвядзенне з 1 студзеня 2010 года адзінага мытнага тарыфу, паўнамоцтвы па фармаванні якога перадаюцца наднацыянальнаму органу — Камісіі Мытнага саюза. З 1 ліпеня 2010 года пачне функцыяваць мытная тэрыторыя трох краін. Такое рашэнне прынята 27 лістапада ў Мінску па выніках паседжання Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі