Беларускія епіскапы сустрэліся з папам рымскім Бенедыктам XVI
Папа рымскі Бенедыкт XVI правёў прыватныя сустрэчы з іерархамі Беларускай рымcка-каталіцкай царквы: мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоніем Дзям'янкам, апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі кардыналам Казімірам Свёнтэкам і іншымі.
Сустрэчы з Бенедыктам XVI прайшлі ў шчырай і сардэчнай атмасферы. Папа цікавіўся сённяшнім становішчам, развіццём і праблемамі каталіцкай царквы ў цэлым і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў прыватнасці.
Пантыфік даў станоўчую ацэнку перспектывам развіцця касцёла ў нашай краіне і з вялікім задавальненнем сустрэў паведамленне аб пазітыўным развіцці адносін з праваслаўнай царквой і грамадскасцю.
Візіт да апостальскіх парогаў беларускіх біскупаў у Ватыкан праводзіцца з 11 па 17 снежня. На апошні дзень візіту запланавана аўдыенцыя біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна ў святога айца, а затым сустрэча ўсіх шасці беларускіх іерархаў з Бенедыктам XVI, падчас якой біскупы яшчэ раз запросяць пантыфіка наведаць Беларусь.
БелаПАН