Беларускія гандбалісты заваявалі "срэбра" на студэнцкім чэмпіянаце свету

Срэбраныя медалі заваявалі на студэнцкім чэмпіянаце свету па гандболе беларускія хлопцы. Спаборніцтвы прайшлі ў Італіі. У паядынку за першае месца беларусы прайгралі камандзе Расіі - 17:33.  БЕЛТА адзначае, што сярод беларускіх студэнтаў былі і гульцы нацыянальнай зборнай нашай краіны - Юрый Грамыка, Вадзім Лісіца, Аляксандр Шыловіч.

На шляху да "срэбра" нашая каманда выйграла ў Кіпра - 32:27, Венгрыі - 37:34, Італіі - 36:24, Турцыі - 41:40 (па пенальці). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі