Беларускія "левыя" ўсклалі кветкі да помніка Леніну ў Мінску

Прадстаўнікі Партыі камуністаў Беларускай усклалі кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску. У цырымоніі ўдзельнічала каля 40 чальцоў партыі. Кіраўнік ПКБ Сяргей Калякін адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя, што адбылася 92 гады таму, пацянгула за сабой "...некаторыя памылкі. Але дзякуючы рэвалюцыі былі дасягнутыя шматлікія дадатныя заваёвы, якімі ўжо шмат гадоў карыстаюцца рабочыя".

Калякін таксама заявіў, што калі бы не адбылася рэвалюцыя, не было б незалежнай беларускай дзяржавы.

Сёння да помніка Леніну таксама ўсклалі кветкі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і грамадскага аб'яднання "За Саюз і Камуністычную партыю Саюза", паведамляе агенцтва "БелаПАН".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі