Беларускія сілавікі не змогуць экстрадыраваць Рамана Пратасевіча з Польшчы
Колішні рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA Раман Пратасевіч у твітары адказаў беларускім спецслужбам, якія накіравалі ў Польшчу пакет дакументаў дзеля яго экстрадыцыі ў Беларусь. Пратасевіч напісаў, што спробы беларускіх сілавікоў экстрадыраваць яго з Польшчы плёну не прынясуць — бо ён ужо некалькі месяцаў жыве ў іншай краіне.
Таксама Пратасевіч анансаваў новы праект у тэлеграме. Але падрабязнасцяў распавядаць не стаў — маўляў, усё пабачыце, калі прыйдзе час.
Сегодня утром проснулся от сообщений о том, что Беларусь отправила документы на мою экстрадицию из Польши. И очень сильно рассмеялся.
— Roman Protasevich (@pr0tez) February 7, 2021
Дорогие спецслужбы, я уже почти 5 месяцев живу в другой стране. Так что отправляйте свои бумажки кому угодно и сколько угодно дальше.
7 лютага стала вядома, што Следчы камітэт праз Генпракуратуру накіраваў у Польшчу дакументы на экстрадыцыю ў Беларусь Рамана Пратасевіча і Сцяпана Пуцілы — рэдактара і стваральніка тэлеграм-каналаў NEXTA адпаведна. У Беларусі супраць хлопцаў пачатыя некалькі крымінальных справаў, а іх тг-каналы ўнесеныя ўладамі ў спіс экстрымісцкіх матэрыялаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.