Беларускія турысты патрапілі ў бяду ў Ахоцкім моры

Выратавальныя службы Хабараўскага края Расіі сёння атрымалі два сігналы бедства з раёна Шантарскіх выспаў у Ахоцкім моры.
Спачатку з’явілася інфармацыя пра забітага мядзведзем турыста, які падарожнічаў у складзе групы з Камсамольска-на-Амуры. Пасля пачала прасіць дапамогу іншая група турыстаў, у складзе якой ёсць беларусы, украінцы і расіяне.

Яны рухаліся на кацеры да Шантараў, але ў яго зламаўся рухавік. Зараз кацер стаіць каля берага адной з выспаў. Турысты просяць эвакуіраваць іх з дапамогай верталёта, але выратавальнікі абяцаюць прыслаць дапамогу толькі заўтра раніцай.

Справа ў тым, што ў раёне Шантарскіх выспаў склаліся складаныя ўмовы надвор’я – нізкая воблачнасць, кепская бачнасць, вецер і дождж.

ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі