Беларускія ўлады не спяшаюцца адкрываць прадстаўніцтва Еўракамісіі
Офіс Еўракамісіі ў Мінску адкрываць не спяшаюцца. Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў тлумачыць гэта тым, што цяпер гэтае пытанне “праходзіць працэдуру ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення”. Нагадаем, беларускія ўлады прынялі рашэнне пра адкрыццё ў Мінску
прадстаўніцтва Еўракамісіі ў красавіку сёлета. Тады заяўлялася, што
гэта абумоўлена правядзеннем “нармальнага працоўнага працэсу па
развіццю адносінаў з Еўрасаюзам”.
Аднак у верасні камісар ЕС па знешніх сувязях і палітыцы дабрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер падкрэсліла, што працэдуры па адкрыцці прадстаўніцтва ідуць вельмі марудна.
Хартыя-97
Аднак у верасні камісар ЕС па знешніх сувязях і палітыцы дабрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер падкрэсліла, што працэдуры па адкрыцці прадстаўніцтва ідуць вельмі марудна.
Хартыя-97