Беларускія валейбалісткі прайгралі італьянкам у адборы на чэмпіянат свету
У адборачнай стадыі ў групе D да чэмпіянату свету — 2018 беларускія валейбалісткі прайгралі камандзе Італіі з лікам 0:3 (12:25, 24:26, 22:25).
Прайграўшы першую партыю (12:25), каманда Аляксандра Клімовіча амаль выйграла другую, паведамляе БЕЛТА. Аднак італьянкі за кошт падачы і блока здолелі перамагчы і ў ёй (24:26). У трэцяй партыі беларускам удалося спярша вырвацца наперад, але ўсё ж і тут іх чакала параза (22:25).
Турнірнае становішча ў групе D: 1. Італія — 2 перамогі (6 ачкоў / 2 матчы). 2. Бельгія — 2 (6/2). 3. Беларусь — 1 (3/2). 4. Іспанія — 0 (0/2). 5. Латвія — 0 (0/1). 6. Боснія і Герцагавіна — 0 (0/1).
У трэцім туры беларуская каманда сустрэнецца са зборнай Бельгіі.
Пераможца групы выйдзе ў фінальную стадыю, якая пройдзе ў Японіі ў 2018 годзе. Каманда, якая зойме другое месца, згуляе ў трэцім раўндзе кваліфікацыі ў жніўні гэтага года.