"Мінчанка" выйграла валейбольны Кубак Беларусі
Валейбалісткі "Мінчанкі" з Кубкам Беларусі
"Мінчанка" выйграла валейбольны Кубак Беларусі. У фінале, які прайшоў у палацы спорту "Уручча", было абыгранае "Прыбужжа" з Брэста — 3:0 (25:21, 25:11, 25:17).
"Мінчанка" перамагла на гэтым турніры дзявяты раз. Раней каманда стала ўладальніцай Суперкубка.
Бронза ў гродзенскага "Камунальніка", які абыграў "Камунальнік" магілёўскі — 3:0 (25:20, 25:22, 25:23).
Кубак Беларусі сярод мужчынскіх каманд нядаўна выйграў салігорскі "Шахцёр".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.