Беларускія вясляркі заваявалі яшчэ адно золата на чэмпіянаце свету

Сёння на чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні, які праходзіць у Мюнхене, беларускі заваявалі адразу два залатыя медалі. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн у пяты раз стала чэмпіёнкай свету ў класе лодак-“адзіночак”.

"Золата" у фінальным заездзе жаночых двоек на рахунку Юліі Бічык і Наталлі Гелах. Яны амаль на паўтары секунды апярэдзілі нямецкі экіпаж, які ў выніку атрымаў "срэбра". Мужчынская двойка Дзяніс Мігаль і Станіслаў Шчэрбачэня заняла ў вырашальным заездзе 5-е месца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі