Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю зноў не зарэгістравалі
Мінюст адмовіў у рэгістрацыі грамадскаму аб'яднанню "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што ім застаюцца незразумелымі "мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці арганізацыі".
Гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць БХД, першая адмова прыйшла яшчэ ў снежні. Тады Міністэрства юстыцыі спасылалася на тое, што заяўнікі не патлумачылі ў статуце арганізацыі сутнасць хрысціянскіх каштоўнасцяў, а таксама, як БХД будзе іх адстойваць.
Стваральнікі БХД збіраюцца абскардзіць рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе, паведамляе "Наша ніва".
Нагадаем, што ўчора адмову ў рэгістрацыі атрымала праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Рух "За свабоду". Афіцыйнай прычынай таксама стала "неадпаведнасць заяўленых мэтаў і дзейнасці тым, якія нібыта будуць у рэальнасці".