Беларусы цяпер могуць легальна працаваць у Польшчы

Грамадзяне Беларусі, Украіны і Расіі змогуць працаваць у Польшчы раз на паўгода цягам трох месяцаў, — піша варшаўская “Газета Выборча” са спасылкай на віцэ-міністра працы і сацыяльнай палітыкі Казімежа Куберскага.
Новыя правілы маюць спрасціць замежніку атрыманне легальнай працы найперш у будаўніцтве і сельскай гаспадарцы. Кошт такой кароткай працоўнай візы складзе 100 злотых (каля 40 долараў), у той час як раней яна каштавала 900 злотых (каля 350 долараў).

Умовай для атрымання візы будзе заява працадаўцы аб намеры прыняць на працу. Фармуляр заявы будзе даступны ў інтэрнэце на сайтах установаў. Увесь чорны рынак працы ў Польшчы ацэньваецца ў мільён трыста чалавек.

Нагадаем, што больш за два мільёны працаздольных палякаў у сваю чаргу эмігравалі на Захад у пошуках больш высокааплатнай працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі