Беларусы прайгралі фінам у серыі булітаў (відэа)
І ўскладнілі сабе выхад у плэй-оф.
Зборная Беларусі па хакеі саступіла Фінляндыі ў матчы групавога этапа чэмпіяната свету, які праходзіць у Чэхіі. 11 траўня сапернікі сустрэліся на лёдзе CAZ-Арэны ў Астраве. Лік быў адкрыты толькі ў трэцім перыядзе, калі беларус Яўген Кавыршын адкрыў лік і перарваў “сухую” трохматчавую серыю фінскага брамніка Пека Рынэ. Аднак утрымаць перавагу да канца матча не ўдалося — на 52-й хвіліне фіны зраўнялі лік і яшчэ праз хвіліну атрымалі перавагу.
Аднак беларусы на апошняй хвіліне зноў стварылі інтрыгу і зраўнялі лік — Аляксей Калюжны вывеў гульню ў авертайм. Зрэшты, у дадатковы час беларусы не змаглі закінуць шайбу ў браму фінаў, а ў серыі булітаў былі слабейшымі і прапусцілі дзве шайбы з трох (фіны прапусцілі толькі адну шайбу). Вынік гульні — 3:2 на карысць зборнай Фінляндыі.
12 траўня зборную Беларусі чакае апошні матч групавой серыі, у якім яны згуляюць з камандай Нарвегіі.