Беларусы Саладуха і Махлай сталі чэмпіёнамі свету ў веславанні на каноэ-двойцы
На чэмпіянаце свету ў партугальскім Мантэмор-у-Велью беларусы заваявалі золата ў веславанні на байдарках і каноэ.
Нашыя суайчыннікі Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай адолелі ў двойцы-каноэ дыстанцыю 200 м за 37,646 секунду.
Другое месца занялі польскія атлеты Арсен Слівінскі і Міхал Любнеўскі (+0,174 секунды). На трэцім месцы апынулся расійскі дуэт Аляксандр Каваленка і Іван Штыль (+0,347 секунды).