Беларусы скардзяцца ў Мінпрыроды на якасць атмасфернага паветра
Беларусы скардзяцца ў Мінпрыроды і ў яго тэрытарыяльныя органы на якасць атмасфернага паветра. А прычынай называюць паўсюднае спальванне апалай лістоты і іншых раслінных адходаў падчас уборкі прысядзібных участкаў. З гэтай прыроды міністэрства змясціла на сваім сайце рэкамендацыі, у якіх заклікае паліць сухое лісце толькі ў выключных выпадках (напрыклад, калі ёсць пагроза заражэння здаровых раслін лістотай хворых дрэў).
"Лісце дрэў, чысцячы паветра, назапашваюць розныя забруджвальныя рэчывы, у тым ліку цяжкія металы, якія пры спальванні паўторна трапляюць у атмасферу", — папярэджваюць чыноўнікі. Яны рэкамендуюць шэраг метадаў утылізацыі сухой лістоты. Падрабязна можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.