Беларусы сталі скупляць кватэры ў Маскве

Пасля падзення расійскага рубля нерухомасць у Маскве істотна патаннела. Кошты на жытло ў Расіі засталіся ў расійскіх рублях, таму аднапакаёўку на ўскраіне Масквы можна купіць за 85 тысяч долараў, піша "Комсомольская правда".

Па словах менеджара аднаго з маскоўскіх рыэлтарскіх агенцтваў, тры з дзесяці кліентаў у іх цяпер з Беларусі. Хаця да кастрычніка 2014 года беларусаў зусім не бачылі.

Па словах рыэлтара, тыя, хто купляе кватэры танна, потым здаюць жытло. Калі ж беларусы купляюць дарагія кватэры, то альбо для сябе, альбо для сваякоў, якіх перавозяць у Маскву.

Дарэчы, тыя, хто набывае жыллё ў Маскве, каб потым яго здаваць у арэнду, змогуць акупіць аднапакаёўку прыкладна за 8-9 гадоў. Зараз арэнда аднапакаёвай кватэры ў Маскве ў сярэднім каштуе 800-1000 долараў у месяц.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі