"Белавія" патроліла Зісера і распавяла, калі можна спяваць у самалёце

"Белавія" патроліла Зісера і распавяла, калі можна спяваць у самалёце

"Белавія" распавяла на сваёй старонцы ў Facebook, у якіх выпадках пасажыры могуць разам паспяваць у самалёце. Так беларуская авіякампанія адрэагавала на пост бізнэсоўцы Юрыя Зісера, які падчас палёта ў Львоў пазнаёміўся з прыемнымі ўкраінцамі і вырашыў паспяваць з імі народныя песні.

"Нам было добра, ды і спявалі мы ўчатырох нядрэнна і чыста, усе былі абсалютна цвярозыя. Аднак да нас праз увесь салон прыляцела бортправадніца, заявіла, што мы парушаем грамадзкі парадак, і запатрабавала спыніць спевы", — скардзіцца Зісер.

"Белавія" налічыла тры выпадкі, калі ў яе самалётах можна спяваць...

"Мы рады, калі вы спяваеце, і самі ўсяляк вас падтрымліваем, калі:
— гэта напярэдадні агульнанацыянальнага свята і ўсе пасажыры знаходзяцца на святочнай хвалі;
— з вамі ляцяць спартоўцы ці людзі, якімі вы ганарыцеся;
— дзень нараджэння маленькага пасажыра або прапанова рукі і сэрца".

...і чатыры выпадкі, калі спяваць нельга:

"Вас могуць папрасіць перастаць спяваць на борце:
— калі вы знаходзіцеся на "крытычным этапе палёту" (падчас узлёту ці пасадкі самалёта), таму што ў гэты час важна быць максімальна ўважлівымі, як бортправаднiкам, так і пасажырам;
— калі ў вашы ацэнкі ў караоке верыце толькі вы;
— калі пры ліхім запеве вы бачыце, як сцюардэса "бяжыць да вас з іншага канца самалёта"
[і гэта наўпростая адсылка да запіса, які пакінуў Юрый Зісер. — Еўрарадыё];
— нават калі вашы сябры настойліва паўтараюць, што ўжо сто разоў так рабілі ў цягніку з Пухавічаў у Бабруйск пад гітару".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі