Па дарозе ў Мінск згубіўся багаж з касцюмамі Х'ю Лоры

Як адзначае РІА "Новости", багаж з усімі касцюмамі быў згублены ў аэрапорце Хельсінкі, праз які ляцеў Лоры. Прадстаўніца арганізатараў кажа, што ў гэтым горадзе з нейкай прычыны авіякампанія вырашыла замяніць абяцаны самалёт на меншы, а ў яго багаж музыкаў не ўлез. Авіярэйс Мінск — Хельсінкі — Мінск лятае толькі тры разы на тыдзень. Таму выступ музыкаў можа быць ускладнены дадатковымі праблемамі.



Сам Х'ю Лоры ў адным з нядаўніх інтэрв'ю казаў, што яму не трэба ніякіх асаблівых спецэфектаў і фарбаў на канцэрце. Пасля Мінска артыст павінен выступаць у Пецярбургу і Маскве з прэзентацыяй свайго новага альбома Didn't It Rain.



Тым часам намеснік гендырэктара "Белавіі" Ігар Чаргінец у сваім акаўнце ў фэйсбуку напісаў, што багаж даставяць да моманту канцэрта. Па яго словах, у аэрапорце Хельсінкі быў збой сістэмы рэгістрацыі пасажыраў і багажу, што і стала прычынай здарэння.



Фота — facte.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі