"Белнафтахім" чакае новую партыю нафты з Азербайджана

"Белнафтахім" чакае новую партыю нафты з Азербайджана

"Белнафтахім" купіў чарговую партыю нафты ў Азербайджане. У Беларусь яна будзе традыцыйна пастаўляцца праз Украіну.

"Танкер павінен прыбыць у порт Паўднёвы 2-4 верасня. Нафта паступіць на Мазырскі НПЗ", — распавялі агенцтву БЕЛТА ў канцэрне.

Намеснік начальніка Дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю кампаніі SOCAR Ібрагім Ахмедаў паведаміў, што яны плануюць адправіць для Беларусі больш за 90 тысяч тон нафты з турэцкага порта Джэйхан.

Раней старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў казаў, што сёлета SOCAR можа паставіць у Беларусь да 1 мільёна тон нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі