"Белнафтахім" падпісвае кантракты на пастаўку расійскай нафты
Канцэрн "Белнафтахім" пацвярджае далейшае падпісанне кантрактаў беларускімі НПЗ на імпарт расійскай нафты. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка. Кошт паставак у "Белнафтахіме" не каментуюць. Адзначым. што прэс-сакратар АК "Транснефть" Ігар Дзёмін заявіў у сераду, што пацверджаных заявак на Мазырскі НПЗ практычна не засталося. У сувязі з гэтым, калі сёння сітуацыя не зменіцца і заяўкі не з'явяцца, то ў канцы тыдня не будзе чаго пампаваць. Па яго словах, пацверджаных заявак на ААТ "Нафтан" больш і іх хопіць да канца наступнага тыдня.