"Белпошта" датэрмінова выплаціць пенсіі за 8 сакавіка
Пенсіі і дапамогі, выплата якіх прыпадае на 8 сакавіка, будуць выдавацца загадзя ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта", інфармуе БЕЛТА.
Іх выплата будзе арганізаваная наступным чынам: з 5 сакавіка — у гарадскіх паштовых аддзяленнях Брэсцкай вобласці і Мінска, з 6 сакавіка — у вясковых паштовых аддзяленнях Брэсцкай вобласці і ва ўсіх аддзяленнях Магілёўскай вобласці, а 7 сакавіка — ва ўсіх аддзяленнях Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
8 сакавіка 2018 года будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.