"Белшына" і "Нафтан" згулялі ўнічыю ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі

"Белшына" і "Нафтан" згулялі ўнічыю ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі

У Наваполацку футбалісты мясцовага "Нафтана" ў чвэрцьфінальным матчы на Кубак Беларусі сустракаліся з гульцамі бабруйскай "Белшыны". Гульня скончылася ўнічыю — 1:1.

Першая палова гульні прайшла "ўсухую". Толькі ў сярэдзіне другога тайма ганскі легіянер "Белшыны" Джоэл Фамее адкрыў лік. Але за пяць хвілінаў да заканчэння гульні Мікіта Шугункоў выраўняў лік.

Гэта адзіны чвэрцьфінальны матч на Кубак Беларусі, які скончыўся ўнічыю. У астатніх сустрэчах перамога была на баку гаспадароў. "Дынама" (Мінск) перамагло жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) з лікам 1:0 . Такую ж перавагу мела барысаўскае БАТЭ над "Слуцкам". А футбалісты "Мінска" перамаглі салігорскі "Шахцёр" з лікам 2:0.

Матчы ў адказ пройдуць 6 красавіка. На іх вызначацца чатыры клубы, якія выйдуць у паўфінал кубкавага розыгрышу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі