Белстат пералічыў ВУП Беларусі і аказалася, што раней назвалі не тую лічбу
Белстат другі раз пералічыў Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за паўгода і аказалася, што раней назвалі не тую лічбу. У студзені-чэрвені 2021-га ВУП павялічыўся не на 3,3%, а 3,5%!
Падкрэсліваецца, што першая ацэнка была папярэдняй. Другая зроблена трыма метадамі з выкарыстаннем больш дакладнай інфармацыі.
Улады Беларусі спадзяюцца, што па выніках года рост ВУП складзе не менш за 1,8%. Эксперты Сусветнага банка нядаўна назвалі лічбу 1,2%, а эканамісты міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings прагназуюць толькі 0,7%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.